ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
- Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з Планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2023 год, Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2023 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей - Акцыя) праводзяцца:
рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня - геалогія»; рэспубліканскі конкурс «Гонар краю майго»;
рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»;
рэспубліканскі конкурс «Дорогами мира и созидания».
1.2. Арганізатарам правядзення Акцыі з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляе ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей - Рэспубліканскі цэнтр).
1.3. Мерапрыемствы Акцыі праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў (акрамя пункта 2.1.):
першы этап (адборачны) - ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога і рэспубліканскага падпарадкавання;
другі этап (адборачны) - раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
трэці этап (адборачны) - абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) - рэспубліканскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел таксама ўстановы рэспубліканскага падпарадкавання.
1.4. Для правядзення мерапрыемстваў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей - аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне мерапрыемстваў Акцыі;
даводзіць інфармацыю аб мерапрыемствах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу мерапрыемстваў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы мерапрыемстваў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і абагульняе вынікі мерапрыемстваў Акцыі;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі мерапрыемстваў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.
1.5. Для падвядзення вынікаў мерапрыемстваў Акцыі на кожным
1.6. Удзельнікі мерапрыемстваў Акцыі - асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна- тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей (акрамя пунктаў 2.1. і 2.4.).
- Асаблівасці правядзення мерапрыемстваў Акцыі
2.1. Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня - геалогія» (далей - канферэнцыя) праводзіцца з лютага па сакавік 2023 года.
2.1.1. Мэты і задачы канферэнцыі
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай павышэння прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, фарміравання беражлівых адносін да прыроднай спадчыны роднага краю праз далучэнне да геалагічнага даследавання малой радзімы.
Задачы:
далучэнне навучэнцаў да геалагічных даследаванняў роднага краю, папаўненне і паглыбленне «геалагічных ведаў» у навучэнцаў;
папулярызацыя геалагічных даследаванняў навучэнцамі сваёй малой радзімы;
матываванне навучэнцаў да паглыбленнага вывучэння геалогіі, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню;
прыцягненне ўвагі навукоўцаў да першасных навуковых матэрыялаў навучэнцаў па выніках рэгіянальных геалагічных даследаванняў, садзейнічанне развіццю геалагічнай навукі;
засяроджванне ўвагі навучэнцаў на экалагічным стане мясцовасці, далучэнне да экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыроднай спадчыны краю.
2.1.2. Удзельнікамі канферэнцыі з'яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў адукацыі ва ўзросце 13 - 17 гадоў.
2.1.3. Для ўдзелу ў канферэнцыі дасылаюцца праекты навучэнцаў па даследаванні геалагічных асаблівасцей малой радзімы па накірунках:
«Геалагічная спадчына малой радзімы» - геалагічнае развіццё тэрыторыі, геалагічныя аб'екты (мінеральна-сыравінны патэнцыял малой радзімы, мінералы і горныя пароды, карысныя выкапні, прамысловыя і непрамысловых радовішчы; рэсурсы падземных вод; геалагічнае картаграфаванне і г.д.);
«Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю» - экалагічны стан мясцовасці (змены геалагічнага асяроддзя пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека; праблемы аховы геалагічнай спадчыны).
2.1.4. Даследчыя праекты навучэнцаў павінны быць выкананы на мясцовым матэрыяле і ўключаць асабісты (індывідуальны) вопыт даследаванняў, або атрыманы пры даследаванні ў калектыве навучэнцаў.
Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры: тытульны ліст (п. 3);
змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);
уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб'ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);
асноўная частка (апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);
заключэнне (асноўныя вынікі, іх значэнне, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);
спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы);
дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).
У тэксце работы размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.
Да тэкста даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 4 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (з канкрэтнымі прыкладамі).
Тэзісы афармляюцца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: фармат MicrosoftWord; палі - левае 30 мм, правае 10 мм, верхняе 20 мм, ніжняе 20 мм; шрыфт - TimesNewRoman; памер шрыфта - 14 пт (звычайны), міжрадковы інтэрвал - адзінарны; выраўноўванне па шырыні; абзацны водступ 1,25 см. Рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі адзін тып двукоссяў («»), адрозніваць злучок (-) і працяжнік (-). Назва даклада: шрыфт паўтлусты, 14 pt, выраўноўванне па цэнтру. Прозвішча, імя дакладчыка (без скарачэнняў), клас/група, назва ўстановы адукацыі, раён, вобласць.
Журы папярэдне (завочна) ацэньвае праекты і адбірае ўдзельнікаў канферэнцыі па наступных крытэрыях:
актуальнасць даследавання;
тэарэтычная і практычная значнасць работы;
раскрыццё тэмы.
Крытэрыі ацэнкі праектаў на канферэнцыі:
якасць даклада (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, мультымедыйнае суправаджэнне);
адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).
2.1.5. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 27 лютага 2023 года запоўніць заяўку на ўдзел, якая размешчана на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных удзельніка канферэнцыі, а таксама матэрыялаў і тэзісаў даследчай работы.
Правядзенне канферэнцыі запланавана на перыяд вясенніх канікул. Тэлефон для даведак: 80173200633 (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).
2.2. Рэспубліканскі конкурс «Гонар краю майго» (далей - конкурс) праводзіцца з лютага па кастрычнік 2023 года.
2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Мэтай конкурсу з'яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў і адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны краю.
Асноўныя задачы конкурсу:
далучэнне навучэнцаў да гістарычных, культурных, сацыяльных, эканамічных, прыродных каштоўнасцей малой радзімы;
абуджэнне зацікаўленнасці ў навучэнцаў да жыцця і дзейнасці славутых землякоў, да астаўленай імі «спадчыны»;
папулярызацыя адметнасцей малой радзімы, павышэнне яе турыстычнай прывабнасці;
умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;
пашырэнне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў, паглыбленне іх інтэлектуальнага патэнцыялу.
2.2.2. Удзельнікі конкурсу вылучаюць і даследуюць гістарычныя, культурныя, сацыяльныя, эканамічныя, прыродныя каштоўнасці малой радзімы (уключаючы выбітных асоб краю) - «спадчыну», астаўленную землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды і вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.
2.2.3. У рамках падрыхтоўкі для ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:
збор інфармацыі аб адметнасцях малой радзімы (з выкарыстаннем даведачнай, навуковай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);
апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);
даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;
афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання;
культурна-асветніцкія мерапрыемствы, папулярызацыйную дзейнасць праз сродкі масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсы і г.д.
2.2.4. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: папярэдні (завочны) і выніковы (вочны ў анлайн ці афлайн фармаце). На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на выніковым - абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.
2.2.5. На папярэдні тур конкурсу прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:
аналітычна-даведачную інфармацыю аб аб'екце «гонару» (прадстаўляецца толькі адзін аб'ект) удзельнікаў конкурсу ў дачыненні да малой радзімы. Інфармацыя павінна змяшчаць апрацаваны матэрыял з розных крыніц (даведачная, навуковая літаратура, архіўныя дадзеныя, інтэрнэт-рэсурсы і інш.), які дазваляе атрымаць поўнае ўяўленне аб выбраным аб'екце і пацвердзіць яго ўнікальнасць, культурную і (ці) гістарычную вартасть (не болей 5 старонак);
матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і папулярызацыйную дзейнасць;
рэкламную брашуру, з адлюстраваннем асаблівасцей вызначаных аб'ектаў (адвольная рэалізацыя творчых задумаў у падборцы інфармацыі і афармленні).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
змястоўнасць і аналітычны падыход;
культурна-асветніцкая дзейнасць (праведзеныя мерапрыемствы); папулярызацыйная дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.).
мастацкая прывабнасць, магчымасць выкарыстання рэкламнай брашуры для папулярызацыі адметнацей малой радзімы.
2.2.6. На выніковым туры конкурсу ўдзельнікі ў выглядзе прэзентацыі прадстаўляюць сваю работу (да 7 хвілін).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі прадстаўлення-прэзентацыі: уменне выклікаць зацікаўленасць аб'ектам;
выкарыстанне рэкламнай брашуры;
займальнасць, крэатыўнасць, культура мовы.
2.2.7. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу абласныя, Мінская гарадская ўстановы дадатковай адукацыі да 13 кастрычніка 2023 года павінны запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.Ьу» (https://patriot.rcek.by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу (не больш 6-ці работ) у электронным выглядзе.
Папяровы варыянт зарэгістраваных матэрыялаў, а таксама пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурсу дасылаюцца да 18 кастрычніка 2023 года на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8 (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання). Тэлефон для даведак: 80173200633.
Правядзенне выніковага тура конкурсу плануецца ў кастрычніку 2023 года.
Вынікі конкурсу будуць падводзіцца па суме балаў папярэдняга і вынікованага тураў.
2.3. Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка
вандроўніка» (далей - конкурс) праводзіцца з лютага па снежань 2023 года.
2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай, прыроднай спадчыне і эканамічным развіцці роднага краю;
развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;
удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.
2.3.2. Парадак правядзення конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў двух катэгорыях: 1-4 класы, 5-11 класы.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей - Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб'екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Typbiciіка- экскурсійная работа).
2.3.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».
Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў: колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 1 да 5);
паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);
выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);
адзнакі аб наведванні экскурсійных аб'ектаў;
спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб'ектаў наведвання і мець подпіс: дата, назва аб'ектаў, мясцовасць);
запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).
Таксама будзе ацэньвацца афармленне, адсутнасць граматычных памылак і акуратнасць запаўнення Дзённіка.
Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей - творчая работа) - гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).
Памер тэксту не павінен перавышаць 6000 знакаў (з прабеламі, шрыфт TimesNewRoman14 пт, міжрадковы інтэрвал - 1,5). Матэрыял павінен мець тытульную старонку (п. 3). Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, уключаць тытульную старонку на беларускай мове.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчай работы:
адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу, арыгінальнасць задумы);
адлюстраванне ў матэрыяле аўтарскай пазіцыі (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);
адпаведнасць жанру (нататкі);
граматнасць.
Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.
2.3.4. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу абласныя, Мінская гарадская ўстановы дадатковай адукацыі да 1 снежня 2023 года павінны запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/)у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу (не больш 6-ці работ) у электронным выглядзе.
Папяровы варыянт зарэгістраваных матэрыялаў, а таксама пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурсу дасылаюцца да 4 снежня 2023 года на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8 (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання). Тэлефон для даведак: 80173200633.
2.4. Рэспубліканскі конкурс «Дорогами мира и созидания» (далей - конкурс) праводзіцца з лютага па лістапад 2023 года.
2.4.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:
развіццё масавага дзіцячага турызму праз далучэнне навучэнцаў да актыўнай турысцкай дзейнасці;
удасканаленне сістэмы турысцка-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі;
развіццё адукацыйнага турызму;
пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;
стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення навучэнцаў;
развіццё камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў;
замацаванне практычных навыкаў здаровага ладу жыцця.
2.4.2. Парадак правядзення конкурсу
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце з 6 да 14 гадоў уключна.
Навучэнцы ў складзе турысцкіх груп (пад кіраўніцтвам педагога ўстановы адукацыі) распрацоўваюць маршрут шматдзённага паходу (не менш адной ночы ў палатках) па Беларусі і праходзяць яго актыўным спосабам перамяшчэння - пешшу/на роварах (веласіпед)/на лыжах/з выкарыстаннем плаўсродкаў (байдарка, каяк, катамаран і г.д.).
Пад турысцкім паходам разумеецца актыўнае праходжанне групай турыстаў загадзя спланаванага маршруту ў прыродным асяроддзі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў (ровар, лыжы, плаўсродкі і г.д.) або без з пэўнымі адукацыйнымі, аздараўленчымі, спартыўнымі, даследчымі і іншымі мэтамі.
Конкурсная работа складаецца з творчай справаздачы па адной з намінацый:
«Пешаходныя паходы з навучэнцамі»;
«Водныя паходы з навучэнцамі»;
«Веласіпедныя паходы з навучэнцамі»;
«Сямейныя пешаходныя паходы»;
«Сямейныя водныя паходы»;
«Сямейныя веласіпедныя паходы».
Творчая работа павінна змяшчаць звесткі аб адным канкрэтным турысцкім паходзе, праведзеным у 2023 годзе.
Склад турысцкай групы - не менш за 6 чалавек, для сямейных паходаў - не менш за 1 сям'ю, што павінна пацвярджацца фотаздымкамі.
Справаздача аб турысцкім паходзе павінна мець наступны змест: тытульная старонка згодна (п. 3), дапоўненая ніткай маршруту і працягласцю маршруту;
уступ - мэта і задачы паходу, склад групы з указаннем узросту ўдзельнікаў, месца навучання/працы (пасада);
асноўная частка - апісанне паходу ў інфармацыйна-публіцыстычным жанры (апісанне канкрэтных дзеянняў у храналагічным парадку, якія адбыліся падчас паходу, найбольш цікавыя, яркія моманты паходу, фотаздымкі або спасылкі на фотаздымкі на фоне аб'ектаў з подпісам: даты, назва аб'ектаў, мясцовасці);
заключэнне (уражанні, якія засталіся пасля паходу, рэкамендацыі наступным падарожнікам, папулярызацыйная дзейнасць).
2.4.3. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: адпаведнасць патрабаванням конкурсу;
змястоўнасць (адпаведнасць зместу назве матэрыялу і ўзросту аўтара (-аў) работы);
арыгінальнасць падачы матэрыялу;
эмацыйнае ўздзеянне.
2.4.4. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу абласныя, Мінская гарадская ўстановы дадатковай адукацыі да 8 лістапада 2023 года павінны запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek.by/)у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных пераможцаў і прызёраў абласных, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу ў электронным выглядзе.
Папяровы варыянт заяўленых матэрыялаў, а таксама пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурсу дасылаюцца 11 лістапада 2023 года на адрас: 220131, г. Мінск, вул. Лукьяновіча, 18, (Рэспубліканскі цэнтр, аддзел турызму і спартыўнага арыентавання). Тэлефон для даведак: 80173771597.
- Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, намінацыі (калі прысутнічае) інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб'яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
- Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.
- Падвядзенне вынікаў мерапрыемстваў Акцыі
Пераможцы і прызёры мерапрыемстваў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага мерапрыемства.
Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемстваў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
Пераможцы і прызёры заключнага этапу мерапрыемстваў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, IIIступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
- Фінансаванне мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляецца:
на першым, другім, трэцім этапах - ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;
на чацвёртым (заключным) этапе - ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага мерапыемства Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.
разгарнуць » / « згарнуць